Аб сустрэчы з Намеснікам Старшыні Арабскага парламента
19.08.2026 г.19 жніўня 2026 г. Часовы павераны ў справах Пасольства Беларусі ў Егіпце Яўген Бялоў сустрэўся з Намеснікам Старшыні Арабскага парламента, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Арабскай Рэспублікі Егіпет Хешамам Эльхасары.
Бакамі станоўча ацэнены вынікі візіту дэлегацыі Арабскага парламента ў Беларусь у ліпені 2026 г. Намечаны канкрэтныя крокі па ажыццяўленню дасягнутых у ходзе візіту дамоўленасцей, у тым ліку па развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння паміж гандлёва-прамысловымі палатамі, аналітычнымі і іншымі структурамі Беларусі і арабскіх краін.
Асобна абмеркаваны магчымасці актывізацыі беларуска-егіпецкага міжпарламенцкага дыялога.